Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
14.ОЙЧА НЯБЕСНЫ!

1.Ойча Нябесны, Божа Магутны,
Дух Пацяшэньня, Праўдзівасьці!
Ты, што ўсё знаеш — ўсюды прысутны,
Сонца сусьвету, нас асьвяці!

2.Ойча Нябесны, Ты Скарб душ многіх!
Дзяцей сваіх тут не забывай;
Прыйдзі да сэрцаў нашых убогіх,
Багаславі нас і долю дай

3.Ойча Нябесны. Ты нас ад злога
Ачысьць і разам абараняй
Ласкай сваёю і на дарогу
Збаўленьня стануць нам памагай!
Амэн.


15.ТАМ Ў БЭТЛЕЀМЕ
(Калядка).

1.Там ў Бэтлеѐме, там ў Бэтлеѐме
Зорка ўсё ясьнее,
Анял любоўі аб сьлёзах, кроўі
Разказаў падзеі —
Грэх распанеўшы, злыдзень засеўшы,
Сьмерць панавала, бяда ўзрастала —
Бог нас добра знае — Сына прысылае —
У нядолі памагае. —

2.Там ў Бэтлеѐме, там ў Бэтлеѐме
Пастушкі нам кажуць:
Чаго людзкая думка ня знае
Мовай не развяжа —
Бог на саломе сеў як на троне,
У бядзе, ў нядолі слаўны Ён болей,
На нізе магутны, радаю прысутны —
Дзіця-Бацька спрадвек чутны! —