1.Магутна крэпасьць Го́спад Бог —
Аружжа дасьць і зброю!
Ён звольніць нас з усіх трывог,
Ён наша стража ў бою!
Сільны вораг, злы —
Прэць да барацьбы
Ліхам хоча ўзяць —
Нас пазабіваць; —
Хто-ж проці ўражай сілы?
2.Пякельных сіл ня можам зьбіць
І згінуць-бы нам трэба; —
Ёсьць у нас ваёўнік — будзем жыць,
Бог даў Яго нам з неба!
Хто-ж Ён? — знаюць ўсе:
Імя Хрыстос нясе, —
Слаўны ў баёх
Ваёўнік Сам — Бог,
Ён сілы ўражы зможа! —
3.Хай злыдні пруць на цэлы сьвет
На нас сільля і здрады —
Не баімося ўсякіх бед
Дамо́ сабе ім рады!
Князь той сілы злой,
Вялікасьцяй сваёй