Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


4.Як Ты са мною — вяліка радасьць!
Як Ты са мною — вясе́люся! —
Дык засьпяваю і г. д.

5.Любіць хачу я, мой Ойча добры!
Любіць хачу я, — бо любіш Ты! —
Дык засьпяваю і г. д.


4.РАДАСНА КЛІЧМА.

1.Радасна клічма ўсе за-ра́з:
Бог любіць нас!
Для ўсіх пачаўся ласкі час —
Бог любіць нас!
Дык хай ня будзе горкіх сьлёз,
Бо сонца сьвеціць нам з нябёс —
Яго сьвет цемру ўжо панёс;
Бог любіць нас!
(:Бог любіць нас :) — (2 разы)
(Прыпеў):Радасна клічма ўсе за-ра́з:
Бог любіць нас!

2.Грашнік хадзі з усіх старон,
Бог любіць нас!
Для усіх нябесны кінуў трон,
Бог любіць нас!
Ах, гляньце: зноў Хрыстос ідзе,
І крыж Яго ў зор грамадзе,
Знак выбаўленьня ўсім нясѐ!
Бог любіць нас!
(: Прыпеў і г. д. :).

3.Хай так грыміць нам голас рэх:
Бог любіць нас!
Хрыстос спакой нясе для ўсіх —
Бог любіць нас!