Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
2.ЧАГО ЖАДАЕШ, БОЖА?

1.Чаго жадаешь, Божа, за Твае ўсе дары?
За тую дабрадзейнасьць, бязмерны ахвяры?
Царква й Касьцёл ня зможа быць, дзе Ты
ёсьць, Божа!
Ты ў моры і ў паветры, на зямлі і ў нетры!

2.Ты зо̀лата ня хочаш — Тваё усё на сьвеце,
Усё, што людзі маюць; ўсё, што хочуць меці.
Дык вось Цябе мы шчырым сэрцам вызнаваем,
Нічым больш даражэйшым дзякаваць ня маем!

3.Ты, Госпад усесьвету, Ты стварыў і неба,
Залатыя зоры разьвесіў як трэба.
І зямельку нашу Ты зрабіў прыгожа —
Дзе жывёлы, рыбы, птушкі, дрэвы, збожа.

4.Будзь Ты на́м на век ве́каў — літасьцівым Божа!
Тваё дабро і ласку хто-ж тут пераможа?
Абарані ад злога, ратуй чалавека —
Хай нас Твая заўсёды сьцеражэ апека!


3.ГОСПАД НАС ЛЮБІЦЬ.

1.Го̀спад нас любіць! Даў нам збаўленьне,
Го̀спад нас любіць, любоў дарыць!
(Прыпеў):Дык засьпяваю: Госпад нас любіць,
Госпад нас любіць, любоў дарыць!

2.Хрыста паслаў Бог мне на збаўленьне,
Хрыста паслаў Бог і спас мяне!
Дык засьпяваю і г. д.

3.Божа Вялікі — сатры нам сьлёзы!
Божа Вялікі шкадуеш нас!
Дык засьпяваю і г. д.