Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
1.СЬВЯТЫ БОЖА!

1.Сьвяты Божа, сьвяты Божа ўсемагутны!
Вось сягоньня мы Табе тут шлем ад сэрца
весьць;
Сьвяты Божа, сьвяты і ўсюдыпрысутны, —
Тройцы сьвятой даем хвалу і чэсьць!

2.Сьвяты Божа, сьвяты Божа! Прад Табою
Го́лавы анёлаў нізка хіляцца ў паклон,
І усё тварэньне клоніцца з мальбою,
Бо Ты ўсеўладны і Твой вечны трон!

3.Сьвяты Божа, сьвяты! Хоць Цябе ня бачым,
Хоць не разумее клічу тут Твайго наш слух, —
Ты ёсьць у сусьвеце, ў сонейку гарачым —
Ўсюдыпрысутны, сьвяты й чысты Дух!

4.Сьвяты Божа, сьвяты Божа ўсемагутны!
Вось сягоньня мы Табе ўсе шлем ад сэрца
весьць;
Сьвяты Божа, сьвяты і ўсюды прысутны,
Тройцы сьвятой даем хвалу і чэсьць!