Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/198

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная


(Пасьля пяецца гымн № 107, б) стр. 97).
(Багаслаўленьне Пастара:)

„Хай супакой Божы, каторы пераходзіць усялякае зразуменьне, будзе з вамі і трымае сэрцы і душы вашыя ў пазнаваньні любові Бога і Яго Сына Ісуса[1] Хрыста — Го́спада Нашага; а багаслаўленьне Усемагутнага Бога Айца, Сына і Духа Сьвятога хай будзе з вамі цяпер і навекі! Амэн“.

(УВАГА: Калі Пастар мае агранічаны час, можа не казаць некаторых малітваў, апрача Малітвы Пасьвячэньня.
У пэўных выпадках можна дазволіць прыймаць сьв. прычасьце стоючы, або сѐдзючы; аднак тыя, каторыя не адбываюць гэтай рэлігійнай прахтыкі абраднай і містычна-сымбалічнай, ня могуць быць дапушчаны да Стала̀, а навет могуць быць зусім адлучаны ад прычашчаючых сяброў нашага збору).


  1. ↑ Язуса па белар.