цяпер шкадуем ад душы і сэрца і сумуем з прычыны гэтых нашых вінаў і саграшэньняў; навет успамінаць аб іх вельмі нам балюча. — Будзь Міласьцівы нам, Добры Ойча, дзеля любові да Сына Твайго, а нашага Госпада, Хрыста, даруй нам усе нашыя прошлыя грахі і зрабі, каб мы калісь у будучым жыцьці маглі служыць Табе, падабацца Табе і славіць Імя Тваё праз Госпада нашага Хрыста. Амэн.
Усемагутны Божа, Ойча наш у небе́, Каторы з вялікай Сваёй дабраты абяцаў нам дараваць грахі і ўсім тым, што з шчырым пакаяньнем і праўдзівай верай зьвернуцца да цябе, будзь Міласьцівы, выбач і адпусьці нам усе нашыя віны; узмацуй нас у пабожнасьці і вядзі нас да вечнага жыцьця праз Го́спада Нашага Хрыста. Амэн.
Усемагутны Божа, Каторы чытаеш у-ва ўсіх сэрцах і ведаеш усе нашыя жаданьні і хаценьні, для Каторага нямаш нічога скрытага, ачысьць нашыя сэрцы натхненьнем Сьвятога Духа, каб мы маглі любіць Цябе дасканалай любовяй і годна славіць Сьвятое Тваё Імя праз Го̀спада нашага Хрыста. Амэн.
Гэта ёсьць вельмі адпаведны, канешны і важны для нас абавязак, каб мы заўсёды і на кожным месцы аддавалі Табе належную чэсьць і дзякавалі за ўсё, о Го́спадзе Наш у Нябёсах, Усемагутны і Вякуісты Божа!
Дзеля таго разам з Аняламі Архáняламі і ўсімі сіламі нябеснымі пачытаем і славім Тваё Божскае Імя, паўтараючы: Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Го́спад Бог Магутны! Неба і зямля поўныя Славы Тваёй, о, Го́спадзе Найвышэйшы! Амэн.