Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/189

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

15. Вочы ўсіх на Цябе ўзіраюцца, і Ты ім іх ежу даѐш у свой час.
16. Ты расчыняеш руку Тваю і ўсё, што жыве, насычаеш паводле жаданьня.
17. Справядлівы Госпад на ўсіх шляхох Сваіх і ласкавы ў усіх Сваіх справах.
18. Госпад блізкі да ўсіх, што Яго прызнаваюць; да ўсіх, што Яго прызываюць у праўдзе.
19. Ён робіць паводле жаданьня тых, што баяцца яго, і чуе іх плач і ратуе іх.
20. Госпад захоўвае ўсіх, што любяць Яго, але ўсіх бязбожных Ён выгубіць.
21. Хвалу Госпада будуць казаць маѐ вусны, і ўсякае дыханьне хай сьвятое імя Яго славіць навекі!

Амэн.