Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/185

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

быццам лаза вінаградная; сыны твае, як галіны аліўкавы, наўкола стала твайго.
4. Але́, гэтак будзе багаслаўлены муж, які Бога баіцца.
5. Няхай багаславіць цябе Госпад з Сыону, і ты ў-ва ўсе дні жыцьця твайго будзеш цешыцца з шчаснае долі Ерузаліму.
6. І прыжджеш ты сыноў ад сыноў Тваіх. Мip Ізраілю.

ПСАЛЬМ 139.

(Кіраўніку хору: псальм Давідавы).

1. Госпадзе, Ты мяне выспрабаваў і Ты мяне ведаеш!
2. Ты ведаеш, калі я сядаю й калі я ўстаю; ды здалёк разумеш думкі мае́.
3. Ці я хаджу, ці ляжу, Ты пры мне, усе дарогі мае Табе ве́дамы.
4. Бо няма йшчэ слова на маім языку, а Ты Го́спадзе, ведаеш добра ўсё.
5. Ззаду і спераду абняў Ты мяне і руку Тваю на мяне паклаў. —
6. Лішне дзіўнае веданьне, лішне высака для мяне не магу яго сьцяміць!
7. Куды мне йсьці ад духа Твайго і куды ўцячы ад аблічча Твайго?
8. Калі-б я на неба ўзышоў, Ты там; калі-б ложам пекла зрабіў, Ты й тамака!
9. Калі-б крыльле ў сьвітаньня я ўзяў і на самым канцы мора асёў,
10. рука Твая й там вадзіла-б мянѐ, а правіца Твая трымала-б мяне́.