16. „Насычу яго доўгім векам і спасеньне Маё дам угледзіць“.
1. Сьпявайце Го́спаду новую песьню, сьпявай Госпаду ўсенька зямля!
2. Сьпявайце Госпаду, багаслаўце імя Яго! З дня на дзень абвяшчайце спасеньне Ягонае!
3. Апавядайце між паганамі Славу Яго, між усімі народамі цуды Ягоныя.
4. Бо вялікі ёсьць Госпад і годны хвалы, страшней за ўсіх чыста багоў!
5. Бо ўсе богі народаў — нішто, а Госпад нябёсы стварыў,
6. Веліч і краса прад абліччам Яго, сіла і прыгожасьць у сьвятыні Ягонай
7. Аддайце Госпаду, плямёны народаў, аддайце Госпаду хвалу і чэсьць!
8. Аддайце Госпаду славу, што іменьню Яго прыналежыць, нясе́це дары ды йдзѐце ў падворкі Ягоныя.
9. Кіньцеся ніцма прад Госпадам у вяліччы і красè сьвятыні: дрыжыце прад абліччам Яго усе зе́млі!
10. Кажэце паганам: царуе Госпад! Ён сусьвет умацаваў, каб не пахіснуўся. І будзе судзіць Ён народы па праўдзе.
11. Хай узьвесяляцца нябёсы і ўзрадуецца зямля; хай мора ўзварухнецца і ўсё, што ў ім.
12. Хай усьцешыцца ральля і ўсё, што на ёй; і ўзьвесяляцца тады ўсе дрэвы лясныя
13. перад Богам, Які йдзе, Які йдзе судзіці зямлю. Судзіць ён будзе сусьвет па справядлівасьці і народы паводле праўды Сваёй.