Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/180

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


ПСАЛЬМ 91.

1. Шчасьлівы той, хто жыве пад заслонай Найвышэйшага ды пад ценем ўсемагутнага.
2. Кажу я да Госпада: Ты мой прыпынак і цьвярдыня мая, мой Бог, на якога спадзяюся.
3. Бо-ж Ён ратуе цябе ад сеці лаўца, ад мору сьмяротнага.
4. Пер‘ем Сваім закрывае цябе, і пад крыльлем Ягоным схаваешся; праўда Яго — шчыт і заслона.
5. Не палохайся страхаў начных, ні стралы, што ўдзень ляціць,
6. ня бойся мору, што ў цемры крадецца, заразы, што ў полудзень пустошыць.
7. Хоць-бы тысячы побач з табой паляглі й мірыяды праваруч ад цябе, да цябе яна не падыйдзе.
8. Толькі вачыма тваімі глядзець будзеш і ўбачыш з безбожнымі расплату.
9. За тое, што ты казаў: Госпад — надзея мая, — ды Найвышэйшага выбраў сабе за прыпынак,
10. ня сустрэне няшчасьце цябе, і пошасьць не падыйдзе да палаткі тваёй.
11. Бо ён дасьць загад аб табе Сваім Анялам, каб цябе сьцераглі на ўсіх сьцежках тваіх.
12. На руках сваіх панясуць цябе, каб нага́ твая не спаткнулася аб камень.
13. На львоў і га̀даў ступаці будзеш, львянятаў і зьме́яў патопчаш.
14. „За тое, што Мяне ўзьлюбіў ён, спасу яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае.
15. „Будзе клікаць мяне, дык я выслухаю яго; пры ім Я ў няшчасьці, вызвалю яго ды услаўлю.