12. Раз сказаў Бог, а я двойчы чуў гэта, што сіла — ў Бога.
13. І ў Цябе ласка, Го́спадзе, бо кожнаму водле учынкаў дае́ш.
ПСАЛЬМ 67.
2. Божа будзь нам ласкавы й багаслаў нас; асьвяці нас абліччам Сваім, (Зэля).
3. Каб на зямлі мы пазналі Твой шлях, між усімі народамі збаўленьне Тваё.
4. Тады Цябе, Божа, хваліць будуць народы; будуць славіць Цябе ўсе людзі.
5. Усьцешацца й узрадуюцца ўсе пляме́ньні, што Ты судзіш народы па праўдзе й плямёнам кірунак даеш на зямлі. (Зэля).
6. Хваліць Цябе, Божа, будуць народы; будуць славіць Цябе ўсе людзі.
7. Зямля плод свой выдала; няхай Бог, наш Бог, нас багаслаўляе!
8. Няхай Бог нас багаслаўляе, няхай yce ўзьмежкі зямлі Яго ўбаяцца!
ПСАЛЬМ 71.
1. Пры Табе, о Го́спадзе, шукаю прыпынку. Ня мне навек асароміцца.
2. Збаў нас, вызваль мяне паводле Тваёй справядлівасьці! Прыхілі да мяне Тваё вуха і дай мне ўспамогу!
3. Будзь мне скало́й, што бароніць мяне, цьвярдыняю моцнаю, каб мне памагчы, бо Ты і скала́ і цьвярдыня мая.