Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/171

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

8. Так, паляцеў-бы далёка дый астаўся-б у пушчы. (Зэля).
9. Хутка-б схаваўся прад ветравым шалам, прад бурай!
10. Зьніштож іх, Госпадзе, расшчапі языкі ім, бо бачу я гвалты й сваркі ў месьце.
11. Дзень і ноч яны ходзяць на сьценах яго навакол, няшчасьце-ж ды гора ў сярэдзіне ў ім.
12. Пагібель у ім, ды мана́ і здра́да з рынку яго ня зыходзяць.
13. Бо ня вораг мяне зьневажае, — гэта-б сьцярпеў я! — ня той, што мяне ненавідзіць, што прада мной надымаецца, — ад яго-б я схаваўся!
14. — але ты, чалавеча, як я, прыяцелю мой і мне блізкі,
15. з кім мы вялі між сабою шчырыя гутаркі, з кім у Дом Божы хадзілі сярод натоўпу народнага
16. Каб сьмерць напала на іх! Каб зыйшлі жывыя ў край сьмерці! бо злачынства ў іхніх дамох, у іх сэрцы.
17. Я-ж буду клікаць да Бога, і Го́спад мяне ўспаможа.
18. Уве́чары й раніцай дый ў палудзень, я буду плакаць і галасіці, і Ён пачуе мой голас.
19. Ён збавіць душу маю й дасьць супакой ад тых, што падняліся супраць мяне; бо многа было́ проці мяне́.
20. Пачуе Бог, і Прадвечны іх давядзе да пакорнасьці, бо ня было ў іх паправы, ды не баяліся Бога,
21. руку сваю падыймалі на тых, што з імі ў згодзе жылі, дый нарушалі ўгоду;
22. вусны ў іх гладкія, як тое масла, а ў сэрцы варожасьць; словы ў іх лагаднѐй за аліву, яны-ж — мячы абнажоныя.