Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/170

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

15. Шляхі Твае́ буду я адступнікам паказваць, і грэшнікі вернуцца йзноў да Цябе.
16. Вызваль мяне ад помсты за кроў, Ты, Го́спадзе Божа, мой Спасе, каб язык мой славіў справядлівасьць Тваю.
17. Расчыні Ты, Го́спадзе, вусны мае, каб вусны мае хвалу Тваю абвяшчалі.
18. Бо Ты не жадаеш крывавых ахвяраў, — інакш я-б іх даў! — і цэлапаленьні ня любы Табе.
19. Запраўдная Богу ахвяра — дух пакаянны; сэрцам зламаным, што каецца, Ты, Божа, не пагарджаеш!
20. Шчасьці Сыону з ласкі Тваёй, узьвядзі нанова муры Ерузаліму.
21. Тады Ты прыймеш ласкава ахвяры праўды, цэлапаленьні й жэртвы агністыя; тады валоў паложаць на ахвярнік Табе

ПСАЛЬМ 55.

(Кіраўніку хору: на струнных. Навука Давідава).

2. Пачуй, о Божа, малітву маю і не хавайся ад маленьня майго!
3. Спаглянь на мяне і выслухай мяне; я стогну ў тузе і ўздыхаю
4. ад крыку во́рага, ад уціску бязбожнікаў, бо беззаконьне наводзяць на мяне і заўзята змагаюцца са мною.
5. Сэрца трапеча ў-ва мне, і напаў на мяне жах сьмяротны;
6. страх і дрыжаньне найшло на мяне, і жах зьнімае мяне.
7. Дык я сказаў: „О, каб мне крыльле, як галубінае! Паляцеў-бы тады й супакоіўся!