Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/168

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


ПСАЛЬМ 46.

(Кіраўніку хору із сыноў Карэявых: на аламот. Песьня).

2. Бог нам прыпынак і сіла, магутная ў бядзе ўспамога.
3. Дык не спалохаемся, хоць-бы зямля захісталася і горы зваліліся ў сэрца мора.
4. Хоць-бы раўлі і ўздымаліся воды ягоныя, хоць-бы ад шалу ягонаго горы трасьліся: з намі Госпад сілаў нябесных, крэпасьць наша Бог Якубавы. (Зэля).
5. Патокі рачныя ўзьвесяляюць Божае места, сьвятую сялібу Найвышэйшага.
6. Бог пасярод яго, дык не захістаецца; Бог вызваліць яго, як настане раніца.
7. Зварухнуліся народы, захісталіся царствы; Ён падаў голас Свой, і зямля растапілася.
8. Го́спад сілаў нябесных з намі, крэпасьць наша — Бог Якубавы. (Зэля).
9. Хадзе́це ды паўзірайцеся на дзе́ла Госпада: якое спусташэньне зрабіў Ён на зямлі.
10. Го́спад, што войны спыняе ажні па край зямлі, лама̀е лукі й рагатыны рассяка̀е, ды паліць агнём вазы.
11. Спыне́цеся ды пазнайце, што Я — Бог! Узвышаны Я між народамі, узвышаны на зямлі!
12. Го́спад сілаў нябесных з намі, Бог Якубавы — крэпасьць наша! (Зэля).