Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/166

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

7. Ахвяры з крыві і хлеба недаспадобы Табе: вушы мае Ты мне расчыніў. Цэлапаленьняў ды жэртваў за грэх Ты не вымагаеш.
8. Тады я сказаў: „Вось я йду! У зьвітку кніжным, напісан загад мне“.
9. „Волю тваю выпаўняць, Божа мой, ро́скаш мая, і Закон Твой — у сэрцы маім“.
10. Я абвяшчаў справядліваць Тваю на вялізарным зборы; і, запраўды-ж, вуснаў сваіх я ня спыняў, — Ты гэта ведаеш, Го́спадзе!
11. Праўды Тваёй ня ўкрываў я ў сэрцы маім, я пра вернасьць Тваю гаварыў і ўспамогу Тваю, ласкі Тваѐ й справядлівасьці прад зборам вялізным ня ўтаіваў.
12. Го́спадзе, не адхіляй міласэрдзя Твайго́ ад мяне; ласка і вернасьць Твая захавае навекі мяне́.
13. Бо мукі бяз ліку абступілі мяне, праступкі мае дагналі мяне, ажно не́льга мне іх агарнуць: іх бале́й, чым валосься на маёй галаве, — і мужнасьць мая мяне́ кінула.
14. Рач, Го́спадзе, збавіць мяне! пасьпяшы на ўспамогу мне, Го́спадзе!
15. Няхай асаромяцца і расчаруюцца ўсе, што шукаюць пагібелі для душы маёй; няхай наўце́кі павернуць ды асаромяцца тыя, што жадаюць няшчасьця майго.
16. Няхай адубеюць у сóраме сваім тыя, што мне гукаюць: Ха, ха!
17. Няхай весяляцца і цешацца ўсе ў Табе, хто шукае Цябе; і тыя, што жадаюць спасеньня Твайго, хай гукаюць няспынна: „Вялікі ёсьць Го́спад!“
18. Хоць я й нешчасьлівы й убогі, ды Госпад будзе аба мне клапаціцца. Ты — ўспамога мая і мой Спас! Ня баўся, мой Божа! —