20. Як вяліка дабрата̀ Твая, што хаваеш Ты для тых, хто баіцца Цябе, і пака̀зваеш тым, хто ратунку шукае ў Цябе, перад абліччам людзей!
21. Пад заслонай аблічча Твайго Ты бароніш іх ад бунтаў людзкіх, хаваеш іх, як у палатцы, ад языкаў сварлівых.
22. Багасла̀ўлены Го́̀спад, што мне дзіўную
ласку зьявіў у ўмацо́ваным месцы!
23. А я-ж думаў у страху маім: я адкінены ад вачэй Тваіх! Але Ты пачуў галоснае маленьне мае, калі я клікаў да Цябе!
24. Любе́це Го́спада, усе сьвятыя Яго! Верных баро́ніць Го́спад, але тым, што ў гордасьці жывуць, адпла̀чвае Ён з наддаткам.
25. Будзьце мужны і крэпкія духам — усе, што чакаеце на Госпада!
ПСАЛЬМ 40.
2. Тужліва чакаў я на Го́спада, і вось Ён схіліўся ка мне і плач мой пачуў.
3. І вывёў мяне із ямы пагібельнай, з твані балотнае, і ногі паставіў мае на скале́, і ўзмоцніў Ён стопы мае.
4. I новую песьню мне ў вусны ўлажыў — хвалу нашаму Богу. І многія гэтае ўбачаць і ўбаяцца ды будуць надзею ўскладаці на Го́спада.
5. Багаслаўлен чалавек, што надзею сваю ўскладае на Госпада і ня йдзе к непакорным і к тым, хто да ілжы прыхіляецца.
6. Чысьлены цуды Твае́ і замыслы Твае́, якія ты, Го́спад і Бог мой, зьдзейсьніў дзеля мяне. Нічога няма Табе роўнага. Хацеў-бы я іх абвяшчаць і казаці, ды лішне іх многа, каб мог я іх палічыць.