абліччам уціскаючых мяне; галаву маю Ты памазаў алівай і чару маю даверху наліў.
6. Шчасьце і ласка Твая будуць са мною ўсе́ дні жыцьця майго; і ў доме Го́спаднім астануся навѐкі.
ПСАЛЬМ 25.
1. Да цябе, Го́спадзе, узьнімаю я душу маю.
2. Божа мой! На Цябе спадзяюся; ня дай-жа мяне́ асароміць, ня дай ворагам маім быць нада мной пераможцамі!
3. Бо-ж ніколі ня будуць асаромлены ўсѐ, што на Цябе спадзяюцца; асаромлены будуць тыя, што адступаюцца без дай прычыны.
4. Го̀спадзе, пакажы мне шляхі Твае́, навучы, дзе сьцежкі Тваѐ.
5. Дай мне хадзіці ў праўдзе Тваёй і навучы; бо Ты ёсьць Бог, Які мяне ўспамагае: на Цябе спадзяюся заўсёды.
6. Прыпомні аб міласэрнасьці Тваёй, Го́спадзе, ды аб ласках Тваіх, бо яны ад вякоў.
7. Аб грахох моладасьці маёй ды аб праступках маіх не ўспамінай: успомні аба мне паводле ласкавасьці Тваёй, паводле дабраты Тваёй, Го̀спадзе!
8. Госпад добры і справядлівы, дык пака̀звае дарогу грэшнікам.
9. Ён вядзѐ пакорных да праўды і убогім сьцежкі Свае пака́звае.
10. Усе шляхі Гасподнія — ласка ды праўда для тых, што захо̀вываюць запаведзь Яго і аб‘явы ягоныя.
11. Дзеля іменьня Твайго, Го́спадзе, даруй мне віну, бо-ж надта яна́ вялікая!