Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VII. ВЫБРАНЫЯ ПСАЛЬМЫ
(да чытаньня на малітвеных зграмаджэньнях).


ПСАЛЬМ 17.

(Малітва Давідавая).

1. Выслухай, Госпадзе, справу справедлівага! Глянь на лямант мой! Прыймі мале́ньне маё із вуснаў нефальшывых!
2. Ад аблічча Твайго няхай выйдзе прысуд мой; вочы Твае́ бачаць, што справядліва.
3. Калі Ты выпрабо́вываеш сэрца маё, ўначы адве́дываеш, ды грунтоўна распазнае́ш мяне́, дык не знаходзіш ніякіх благіх думак у-ва мнѐ, і вусны мае́ не грашаць.
4. У справах чалавечых, паводле слова вуснаў Тваіх, я высьцерагаўся шляхоў гнібіцеляў.
5. Крокі мае́ дзяржаліся каляінаў Тваіх; стопы мае ня хісталіся.
6. Да Цябе я клічу, бо Ты, Божа, выслухаеш мяне, прыхілі да мяне вуха Тваё, пачуй словы мае!
7. Пакажы дзіўную ласку Тваю, бо Ты Збавіцель тых, што ў правіцы Тваёй шукаюць абароны ад ворагаў.
8. Захавай мяне, як зрэнку вока; у цяню крыльляў Тваіх укрый Ты мяне —
9. ад бязбожнікаў, што гвалт учынілі нада