Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сарві са сьветам злым,
Збавіцелю руку падай,
І палюбі, і абнімай —
Ён Спасам ёсьць тваім!
(Прыпеў:)
Пайдзі, пайдзі, к‘Збавіцелю барджэй сьпяшы!
Пайдзі, пайдз!, цябе ён любіць ад душы!


103*/2.НЯ ЗНАЮ, ШТО ПАКАЖА ДЗЕНЬ.

1.Ня знаю, што пакажа дзень,
Але я не баюсь,
Мяне хавае крыжа цень,
Табе, Хрысьце, малюсь.
(Прыпеў):Дык я, Хрысьце, хачу чакаць —
Пакуль аж будзеш кіраваць
Ты Сам зямным жыцьцём маім, —
Дасі мне помач ува ўсім.

2.Ня знаю, што дзень прынясе,
Але ўжо знаю я,
Мяне шчасьліва павядзе,
Хрысьце, рука Твая.
Дык я, Хрысьце, і г. д. —

3.Ня знаю, што дзень прынясе —
Ці радасьць, ці сьлёз шмат,
Твая любоў мяне вядзе,
Ты памагчы мне рад.
Дык я, Хрысьце, і г. д. —

4.Ня знаю, што дзень прынясе —
Сярод жыцьця трывог,
Але жыцьцё мяне нясе
Туды, дзе Ты, — мой Бог!
Дык я, Хрысьце, і г. д. —