Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Не баімося трывог,
Бо нам памагае Бог!
Будзем ніву ачышчаць
І куколь з карэньнем рваць,
(: Вырываць, вырываць, :)
Хоць-бы сьмерць прышла — няхай
Будзе Божы ураджай!

3.Але Ты нам, Божа, кажаш
Не чапаць куколь у нас —
Вырвеш Сам яго і зьвяжаш,
Як прыдзе на жніва час.
Чыста збожжа будзем жаць,
А куколь ў агонь кідаць,
Дык весь спаліцца куколь,
Аж на попел, на вуголь;
(: На вуголь, на вуголь, :)
Сьпеў дажынак ў сьвет пушчай,
Што ўжо чысты ураджай!


143.ЖЫВЕ НАРОД Ў ЯРМЕ.
(Мурынскі матыў).

1.Жыве Ізраіль у ярме,
ў народзе плач —
Есьць хлеб няволі, сьлёзы лье,
ў народзе плач!
(Прыпеў):Майсей ідзі, к‘ Фараону ідзі,
Скажы: „так хоча Бог,
Пусьці народ!“

2.Табе так кажа Бог і Спас, —
Вядзі народ!
З ярма Ён павядзе ўсіх нас, —
Вядзі народ!
Майсей ідзі і г. д.