Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
140.КАЛІ ТЫ ЗБАВІШ, БОЖА?

1.Калі Ты збавіш, Божа,
Наш чалавечы род?
Ня трон, цароў і бэрлы,
А бедны той народ?
Тваіх ён думак цьвет і пень,
Няхай ня счэзьне, быццам, цень;
Яго насьледзтва — шэры дзень!
Народ збаў, Божа!

2.Ці грэх хай грэх ўсё родзіць?
Ці моц для моцных ёсьць?
Ці то Твая ёсьць воля,
Каб ім была ўсё ноч?
Не! Кажа шчыт высокіх гор:
Зазіхаціць зямлі прастор,
І згодны сьпеў пайдзе́ да зор!
Народ збаў, Божа!

3.Калі ўжо збавіш, Божа
Людзкі няшчасны род?
Народ Твой, Божа, род Твой,
То не цары — народ!
Збаў род наш, Божа, ён ёсьць Твой,
Так сама, як а̀нялаў рой,
Зьнімі грахі, дары спако́й!
Народ збаў, Божа!
Амэн.


141.ЛЮДЗІ Ў ЦЕМРЫ.

1.Людзі ў цемры ўсё прабываюць,
Грэх і нядоля іх прыціскаюць,
Хай ім сьвятая міласьць паможа,
(: Го́спадзе, Божа! :)