2.Хо́ча Хрыстос нас вясельлем
І шчасьцем надарыць, —
Дзеткам здаровым і кволым
Зо́ркай на небе быць!
Праз Бога-Хрыста я і г. д. —
3.Калі Ён Сам асьвячае
Зоркаю той каго,
То кожны гэта пазнае,
Што ёсьць дзіця Яго!
Праз Бога-Хрыста я і г. д. —
4.Быццам праменьчык Хрыстовы,
Зо́ркай сьвяціць хачу, —
Аж пакуль ў неба край новы
Я згэтуль адлячу! —
Праз Бога-Хрыста я і г. д. —
139.БАЧУ ЎСЮДЫ.
1.Ба́чу ўсюды, спазіраю,
Віджу, як прыгожы сьвет, —
А Божа Ты мой!
Ясна сонейна зіяе,
Мілы запах сее цьвет.
ўвакруг мянѐ, як-бы ўва сьне,
Хараства́ шмат бачу,
Дзён жыцьця ня трачу,
Вясёла ў сэрцы мне!
2.Знаю, што мяне вясѐліць,
Што красы так бачу шмат,
А Божа Ты мой!
Ты ў жыцьці мне шлеш спадзеі,
Робіш, што з вясны ўсяк рад;
Праз жыцьцё Ты сьвеціш мне!
Ты, бы ясна сонца
Сьвеціць у ваконца,
Вясёлкаю блісьне́! —