Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


4.Дзеткі Божыя шчасьлівы,
Бог іх шчодра надарыць,
Дык нам слухаць трэба шчыра,
Каб заўсёды з Богам жыць! —
Нам так радасна і міла і г. д. —


137.МОЙ ПАСТЫР ХРЫСТОС.

1.Мой Пастыр Хрыстос! Мне радасьць ісьці,
Бо хоча мне Ён апеку нясьці.
Свае Ён авечкі бароніць, пасе —
На ніву зялёну кіруе усе!

2.Бароніць мяне нябесны мой Цар,
Ён радасьць мне дасьць, адгоніць боль, жар.
Ён дасьць мне з жыво́е крыніцы напой!
Грахі мне адпусьціць, бо Ён Пастыр мой!

3.Ён ўночы і днём паможа ўсім нам,
Як нас сьцерагчы, Ён ведае сам.
Хрысьце, мой Ты Божа! Вядзі, не забудзь,
Праз цэла жыцьцё Ты мне — пастырам будзь!


138.ХОЧА ХРЫСТОС.
(Песьня для дзетак.)

1.Хоча Хрыстос з нас зрабіці
Зоркі праменьчык свой,
Каб ён для ўсіх мог сьвяціці —
Дый зьнішчыць цемры рой!
(Прыпеў):Праз Бога-Хрыста я
Хо́чу сьвяціць, як праменьчык,
Праз Бнга-Хрыста я
Хо́чу праменьчыкам быць!