Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
I.

Ліра мая ты міла! зачаро́вана сіла —
Бог цябе даў — ня людзі!
Як выму я з торбы, дакрануся да корбы,
Ўжо кіпяць мае грудзі.
Чуюць радасьць, ня знаюць — што у сэрцы іграюць,
Чуюць сум, любасьць Боску;
Я шчасьлівы, багаты, як ад хаты да хаты,
Я праз цэлу йду вёску!
Мне з табою ніколі не награцца даволі —
Граў-бы днямі, начамі —
Аж ў нутры чую жары, на блядым маём твары
Кроў гарачу струямі.
Хай рука аслабе́е, хай у сэрцы самле́е —
Я інакш не зайграю!
Не баюся злой мовы, бо я лірнік вясковы,
Я пры ліры сканаю! —

II.

Ліра мая ты міла! зачаро́вана сіла —
Але Божа апека:
Быццам з неба, ці з раю хтось даткнецца —
Цешыш век чалавека![я знаю:
Зараз песьню зайграеш, зараз любіш, кахаеш,
Сум бярэ не на жарты…
Ці ты ежа ад Бога, кліч з вастрогу якога?
Без цябе жыць не варта!
Бо нож, дык цела рэжэць, а песьня душу
Як вострым чымсь упіхае;[сьвежыць —
А сум мне горш удэрыць, калі сьвет ня уверыць,
Што ў душы лірнік мае.
Што людзі могуць знаці, што мне ў грудзях
Што там песьня — багацьце;[чуваці,
Ўсім ад сэрца йграць многа, а ў сьвятыні для
Добрым людзям у хаце;[Бога,
Маладзежы зайграці, песьняй ўвокал абняці
Дый музыкай атуліці,