Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


2.Хочам, як паляжам спаць,
Дабрату Тваю пазнаць.
Ты спакой душы даеш
Ды спадзею добру шлеш —
Аж пройдзе ноч!
Сільны, несьмяротны і г. д. —

3.Шлі спакой да нашых стрэх,
Адпусьці віну і грэх,
Ласку нам сваю пакаж,
Бо Ты добры Бацька наш;
Мы просімо!
Сільны, несьмяротны і г. д. —
Амэн.


125.б)ДАЙ НАМ, БОЖА! (на хор).
(Народная гаспадарская, новагодная.)

1.Дай нам, Божа, добры час:
Як усюды так і ў нас —
Дый шчасьліву часіну
Разьвяселіць радніну.
(Прыпеў:)Ай, ды, ну; ай, ды, ну —
Разьвяселіць радніну!

2.Ўсюды мова ў нас адна,
ўсюды песьня та сама́,
Дый Хрыстос усім аднак:
Кожны з Богам — нам сваяк!
Ай, так-так; ай, так-так,
Кожны з Богам — нам сваяк! —

3.Дай нам, Божа, добры год —
Ашчасьліў наш весь народ:
Хай уродзіць збожжа нам, —
ўсюды, ўсюды — не сям-там!
Не сям-там, не сям-там,
Хай уродзіць збожжа нам!