Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


4.Учора шмат людзёў заснулі,
Сьмерць прышла — і не пачулі, —
Мы яшчэ маглі устаці,
Каб зноў Богу чэсьць аддаці,

5.Славіць Бога кожны можа,
Чэсьць Табе вялікі Божа!
Мы з Тваёю згодны Воляй,
Надары нас добрай доляй!


122.б)А ЯК ДЗЕНЬ УЖО МІНАЕ.
(Вячорная песьня).

1.А як дзень ужо мінае,
Кожны з нас не забывае
Чэсьць аддаць з падзякай Богу
За прабыту ў дзень дарогу.

2.Нашы ўсе за дзень работы
Богу мы нясем з ахвотай —
Павядзі нас, Добры Божа!
Хай Твой Дух нам дапаможа!

3.А калі засьнем у ночы, —
Хай Твае наглянуць вочы,
Сьцеражы наш сон ад злога,
Барані нас ад ліхога!

4.Як здаровы зноў прачхнемся,
Рана працаваць вазьмемся, —
ў духу, праўдзе і прыгожа
Аддамо Табе чэсьць, Божа!

5.Ня пусьці нас саграшыці,
Памажы нам добра жыці,
Каб ня згінула збаўленьне
Для людзкога пакаленьня!