Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная


3.Сьпі, дружа, сьпі, жыцьця ты скончыў бой,
Прыйшоў да мэты, век пражыў ты свой,
А мэтай той — Ацец Твой, Госпад Бог,
ў Яго цяпер Ты ног!

4.У Бацькі доме маеш ты спакой,
Дзе ёсьць з табой Хрыстос — Збавіцель Твой,
Дык шчасьця і славы вянок цяпер
Хрысту ты ўжо павер!


116.ПУСЬЦІ, О БОЖА!
(Народная).

1.Пусьці, о Божа, з зямелькі гаротнай —
Служку спакою, служку Тваёй волі;
Досіць пакуты мізэрнай, маркотнай,
Дай ласк пацеху нябеснай патолі!..

2.Напрацаўся і нагараваўся —
Што нехватала часта хлеба, солі;
Досіць бяды мне, сівым дзедам стаўся,
Пусьці, о Божа, з земскае нядолі. —

3.Пусьці з зямелькі, Божа літасьцівы, —
Я за грахі тут працярпеў даволі,
Досіць нажыўся, ужо і волас сівы, —
Будзь міласьцівы грэшніку ў няволі!