Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Краіна шчасьця тая —
Бяз гора і бяз мук —
Туды ўсіх прыклікае
Хрыстовы мілы гук! —
Амэн.


111.СЬНІЦЬ АБ БАЦЬКАЎШЧЫНЕ МІЛАЙ…

1.Сьніць аб Бацькаўшчыне мілай
Дух спрацованы жыцьцём,
Ціша неба цягне сілай, —
Радасьць вечна ў краю том!
(Прыпеў:)Сны з чужых краёў да родных
Бацькаўскіх старон ляцяць, —
Там у сьветле зор цудоўных
Брамы неба зіхацяць. —

2.Ў Бацькаўшчыне ціша вечна;
Цішу, што ня любіць сьвет,
Нават анял безканечна
Славіць ад пачатку лет.
Сны з чужых краёў і г. д. —

3.Гэта Бацькаўшчына — неба
Так далёка напагляд;
Жалю, сьлёзаў там ня трэба —
Я там вечна буду рад! —
Сны з чужых краёў і г. д. —


112.АХ ДЗЕ-Ж МОЙ РОДНЫ КРАЙ?

1.Ах дзе-ж, ах дзе-ж мой родны край? —
Дзе век вясна і вечны рай,
Дзе ня жыве ніхто ў сьлязах,
Дзе ня істнуе боль ані страх!