Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(Прыпеў:) (: Нас Хрыстос увядзе
У той дзіўны, жаданы наш край. — :)

2.Там далёка ўва славе нябёс,
Без клапот нашай сумнай зямлі,
Знаць ня будзем ні гора, ні сьлёз,
Будзем жыць, як сьвятыя жылі. —
(: Нас Хрыстос і г. д. — :)

3.Будзем славіць, як многа сьвятых,
Што ад Духа абняты агнём
Выслаўляюць Хрыстову любоў
І душой прабываюць у Ём. —
(: Нас Хрыстос і г. д. — :)


110.ШЧАСЬЛІВА ЁСЬЦЬ КРАІНА!

1.Шчасьліва ёсьць краіна —
Свабодай там іскрыць
Жыцьцёва каляіна,
Там гром — пярун маўчыць.
Душа́ туды нясецца,
Ляціць чуцьцём яна,
Туды і сэрца рвецца —
Айчына там мая!

2.Там вечна валадае
Ацец нябесны мой,
Там чэсьць Яму складае
Анёлаў Божых рой. —
Душу іх песьня будзіць,
А ў сэрцы аж грыміць,
І напаўняе грудзі,
Сьлязой ў вачох блішчыць.

3.Ў красé хтось агняцьвету
Мяне чакае там,
Мяне́ ў Айчыну гэту
ўвясьці хтось хоча Сам.