Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


4.Яна́ і ўсё зярняткі
Што ў сэрцы кінуў Бог,
Пілнуе, каб на ніве
Куко́ль ня перамог.
Хрысьце, ў Тваёй Сьвятыні
Ты па́стырам Сам будзь,
Хай на Скалу, ў Сьвятыню
Тваю усе прыйдуць!
Амэн.


106.а)БОЖА ОЙЧА!
(На хрэсьбіны).

1.Божа Ойча, ў Імя гэта
Хрысьцім мы храстом сьвятым,
Тым даеш пазнаць для сьвету,
Як магу́тны, Божа, Ты!
Сам крыніцай Ты жыцьця,
Ты нам сілаю быцьця!
Скарбаў ласкі маеш многа,
Ты для нас жыцьця дарога! —

2.Божы Сыну, ў Імя гэта
Хрысьцім мы Тваё дзіця;
Ты яго на многі леты
Абмывай вадой жыцьця!
Хай Твая вада і кроў
Жывіць братню ў ім любоў,
ў супакою і патолі
Сілы набярэ даволі! —

3.Божы Дусе, ў Імя гэта
Хрысьцім мы душу сваю,
сй явіся яркім сьветам,
І магутнасьць дай Тваю, —