Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


4.Божа добры! памажы
Нам Твой шлях сьвяты пазнаць,
Чысту праўду пакажы
Каб цябе нам вечна знаць!
Амэн.


105.ЁСЬЦЬ НА СКАЛЕ СЬВЯТЫНЯ.

1.Ёсьць на скалѐ Сьвятыня,
Скалою ёсьць Хрыстос,
Яна̀ зла не баіцца,
Ні пяруноў пагроз.
Хрыстос Сам будаўнічы
Сьвятыні ёсьць сваёй,
Збудо́вана, як крэпасьць,
Яго сьвятой крывёй. —

2.Яна зямлі народы
Бярэ са ўсіх старон,
Бо Праўда ў Ёй Хрыстова
Між іх ёсьць, быццам, трон
Спакой ім добрай волі
У сэрцы можа ўліць,
Душы дасьць радасьць з долі,
І лѐчыць, што баліць.

3.Яна̀ хлеб масе многай
З Хрыстовых рук дае́,
І лучнасьць вечна з Богам
ў Сьвятыні настаѐ.
Якубавай драбінай
Сьвятыня такжа ёсьць,
І сувязь аркі[1] новай,
Як ласкі Божай госьць. —

  1. „Каўчэг“.