Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


2.Што-ж я тагды-бы тут зрабіў з сабою,
Бо дзе-ж ёсьць сэрца з гэткаю любоўю?
Ах, праз Цябе дастаў я пацяшэньне —
Маю збаўленьне!

3.Злая і грэшная мая натура,
Літасьць Твая мяне ўжо прыгарнула,
З ласкі Тваёй я, Божа пажаданы,
Адратаваны!

4.Каб ты ня быў раней, са мною, Божа,
То я Цябе тут ня шукаў-бы можа,
А Ты за мной шоў, і, як чалавеку,
Даў мне апеку.

5.Прымі, Хрысьце, маю падзяку шчыру,
За тое славу я Тваю пашыру,
Бо, каб ня Ты, вялікі мой Збавіцель
Я-б меў пагібель.

6.Хрысьце, будзь добры зноў нам паказацца,
А Імя вечна будзе праслаўляцца,
Трымай, Хрысьце, нас пад сваёй апекай
Аж на век векаў!


99.а)ХО́ЧУ Я, БОЖА МОЙ!

1. Хо́чу я, Божа мой,
Быць пры Табе,
З Табой на векі жыць,
Прыймі мяне.

(Прыпеў:)3 Табой жадаю быць,
I аб табе ўсё сьніць,
3 Табою толькі жыць,
3 Табою жыць!