Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На небясох ёсьць радасьць
З таго, што я збаўлён,
Чакае там Ацец мой,
Там дасьць мне месца Ён.

(Прыпеў:)Ў руках я у Ісуса[1]
Трымае Сам мяне,
Ён даў на век збаўленьне
У любові да мяне. —

2.Ў руках я у Ісуса[1]
Здалёк ад ўсіх клапот.
Ня страшна мне пакуса
Растаяў грэху лёд.
Ніхто мяне ня зможа
Ад Бога адабраць,
Бо для Яго гатоў я
Сваё жыцьцё аддаць.
Ў руках я у Ісуса і г. д.

3.Ў руках я у Ісуса[1]
Ён мучан за мяне,
Каб я ня гінуў вечна
ў нячыстага ярме.
Хрыстос мне даў збаўленьне,
Прагнаў Ён ночы цень,
І хутка ўсе убачым
Той сьветлы вечны дзень.
Ў руках я у Ісуса і г. д.


98.КАБ Я НЯ МЕЎ ЦЯБЕ, ХРЫСЬЦЕ!

1.Каб я ня меў Цябе, Хрысьце мой добры,
Калі-б за нас Ты на крыжу ня ўмёр-бы, —
Дзе-ж я тагды ад суму, ў цемры ночы
Зьвярнуў-бы вочы?

  1. Icycy — белар. Язусу