Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
95.б)О, ХРЫСЬЦЕ, ПРЫЙМІ.

1.О, Хрысьце, прыймі мяне
На улоньне, на сваё,
Бо наўкол грыміць, гудзе
Страшнай бураю жыцьцё.
Ты схавай мяне, прашу,
Пакуль бура у жыцьці,
Супакой маю душу, —
ў цішыню сваю вядзі.

2.У каго-ж знайду я схоў?
Хто-ж ў жыцьці, паможа мне?
Толькі Ты! Твая любоў!
Паратуеш Ты мяне!
Падасі сваю руку,
Каб бясьпечна мог я жыць;
Ты дазволіш галаву
Пад Тваёй страхой злажыць!

3.Для мяне, Хрысьце, Ты — ўсё!
Да Цябе ісьці давай
Праз гаротнае жыцьцё,
Пацяшай і узмацняй!
Ты адзін прадвечны Бог
Паратуй мяне ў жыцьці,
Ля Тваіх малюся ног —
Не карай за ўсе грахі!

4.Ты — крыніца дабраты,
Абмываеш душы з плям,
Дык змый ўсе з мяне грахі
І ачысьць мяне Ты Сам!
Ты — рака вады жывой!
Дай вады мне гэтай піць!
Каб з ачышчанай душой
Мог з Табой навекі жыць!