Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
95.a)БОЖА, ШТО ТАК ЛЮБІШ.

1.Божа, што так любіш нас,
Дык ў свой лік прымі мяне,
Бо трывае бурны час,
Бо паводка нас залье!
На ратунак нам прыдзі,
Ад жыцьцёвай буры збаў,
ў цішу нас сваю ўвядзі,
Каб душы спакой настаў!

2.Ты адна спадзея нам,
Ты ў нядолі памажы!
Ня ўтрымаюся я сам,
Ты мяне тут падзяржы;
Пад апекаю Тваёй
Памажы мне адпачыць,
І страхой укрый сваёй,
Каб спакойна мог пражыць!

3.Ты мая падпора ўся,
Літасьцяй не даражы.
Дай палёгку ў дні жыцьця,
ў падарожы сьцеражы,
Ты-ж сапраўдны сьвету Бог —
Каюсь я Табе ў грахох,
І ў Тваіх сьвятых я ног
Шлю малітву шчырых слоў!

4.Ты ручэй жывой вады,
Што плыве да нас ў цішы,
Дык абмый з грахоў, бяды,
Дай піць сэрцу і душы
Ты крыніцаю жывой,
Дай чарпаць з Яе і піць,
Каб я з чыстаю душой,
Мог з Табой навекі жыць!