(Прыпеў):Хоць ажно пенай глыб кіпіць,
Нас Го́спад будзе бараніць —
І скажа: ціша будзь!
Ня дасьць нам патануць. —
2.Пакуль-жа бура скончыцца,
Дружына верна, чуй!
Ты выдзяржыш, абдужаеш,
У веры дух гартуй! —
(Прыпеў):Як сэрца з болю ў нас дрыжыць,
Здаецца нам, што Госпад сьпіць,
Малісь, адважна стой —
Вядзі з няверай бой! —
3.Ідзі-ж, куды Бог кліча нас,
Паслушна, сьмела йдзі!
Калі прыціхне во́раг наш,
Ты, Божа, к нам прыдзі!
(Прыпеў):Праз жар, агонь, праз глыб вады
Вядзі нас, Божа, ад бяды:
Дружына, сьмела йдзі!
Ты, Божа, нас вядзі! —
4.Адкіньма сум, журбу і гнеў
ў дарозе той ад ног,
Паднімем голаў ў выш, бо йдзе
Стуль к нам на помач Бог.
(Прыпеў):Ён сам магутнаю рукой
Затопіць ў глыбі ўражы рой —
І скажа: ціша будзь!
Ня дасьць нам патануць!