Перайсці да зместу

Старонка:Божая ліра (1930).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная


(Прыпеў):(4 радкі з пачатку і матыў той самы).
Вестку аб Богу скажы мне,
ўсё раскажы аб Хрысьце,
Радасна вестка сьвятая
Цэнны дар сэрцу нясе!

2.Вестку, як жыў, навучаў жыць,
ўсім памагаў у бядзе,
Як Ён людзьмі быў прызнаны,
ў беднасьці быў і трудзе.
Вестку, як быў на пустыні,
Як шмат пакус перанёс,
Як працярпеў — і па сьмерці
Як праз тры дні уваскрос!
Вестку аб Богу і г. д.

3.Весьць, як да крыжа прыбілі,
Як на крыжу уміраў,
Весьць, як у гроб палажылі,
І як із гробу устаў —
Радасну вестку скажы мне,
Як Ён людзёў палюбіў.
Слава Яму век хай будзе —
Ён і мой грэх адкупіў!
Вестку аб Богу і г. д.


90.АХ, МНЕ ПАТРЭБНЫ ТЫ.

1.Ах, мне патрэбны Ты,
Мой Спасе дарагі,
Ты сіла ёсьць мая, Даруй мае грахі!

(Прыпеў):Хрысьце мой, Спасе, Божа,
Сёньня шчыра клічу:
Пачуй маю малітву,
Прыдзі ка мне!