Перайсці да зместу

Старонка:Бог удвох (1930).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аднаго бракуе сьвету:
Бо вакенца у дзьве цалі…
Рады мала: хату гэту
Не на гэта будавалі…
Гэтак сама і у нарах
На развод крыху брыдоты…
Было-б дзіва, каб па шпарах
Не вялося ані ёты!
Але што? ці-ж гэта вошы?
Як той мак-відук часамі!
Хоць на выстаўку за грошы:
Толькі назва, а ня самі…
Але будзе ва ўсе косьці
Размалёўваць на ўсе бокі,
Бо самога клікнуць ў госьці —
Шлях астаўся недалёкі…

апраўдалі

Каб хутчэй пачаць канчатак,
Бо і так я доўга бразгаў,
Што зрабілась на астатак
Раскажу без падрабязгаў…
Як на добрым сенавале,
Посьле добрае дарогі,
Бог і Пётра пераспалі
Бяз усякае трывогі…
Ў поўдзень сьледчы іх паклікаў,
Распытаў пачалавечы