Перайсці да зместу

Старонка:Бог удвох (1930).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ці ня Пётры? Ці ня богу?
Ня іначай… Ў дзьве хвіліны
Скончыць вечную дарогу
„Ўсемагутны і адзіны“…

рабін, ксёндз і поп

Але гляньце ў гэты бераг:
Што за трасца? Вось пачвары —
Рабін, ксёндз і поп у шэраг
Сталі ўпобачы ахвяры…
Ой ты, тройца прасьвятая!
Кожны дзержыць дзесянцёры
І па-своему жадае
Выкладаць свае „гіморы“.
„Панбуг не ваш ест, пархатэ!“
„І ня твой, паршывы плеху!“
„Вэк, ір шкоцым! Унээр татэ!“
Тут было ўжо не да сьмеху…
Поп і рабін за бароды…
З песьні слоў — не выкідайце!
Ксёндз аголены заўсёды —
Дык яго за што? — згадайце…
Паднялі такую сварку,
Што каб трохі было бліжай —
Я наклаў бы ім па карку…
Але вось што было ніжай:
Бог цярпеў, маўчаў і слухаў…
Посьле зразу калі цыкне
На разьюшаных псяюхаў,
Дый на цэлы лес як крыкне: