Перайсці да зместу

Старонка:Бог удвох (1930).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

За усю тваю навуку —
Скула матцы і самому!
Падпісаць аб‘яву трэба…
Бог грымзоліць паўгадзіны:
„Цар зямлі, вады і неба,
Бог ўсясьветны і адзіны“.
Ніжай бога піша Пётра
Так, як пальцам на рагожы:
І гадзіны пэўна со тры:
„Пётр — апостал, служка божы“…
Ўсе, як ёсьць, хто быў ў вадрыне,
Падышлі і прачыталі,
Пастаялі, як у млыне,
І нічога не сказалі…
„Бог, дык бог! Туды дарога!
Комуністы — не патрэбен!
Каб ня мець такога бога,
Ўсё аддаў бы на малебен!“
Хоць ты пану ў бруха дышла —
Ня уступіць ані кропкі!
Па-маему праўда вышла —
Эх вы, хлопцы-недатопкі!

панская хлусьня

Павыводзілі з адрыны…
Бачу — збоку пан карові
Сярод панскае скаціны
Ажно душыцца ў размове…
„Як-то было? вы пытаце…
Овшэм — повем в кільку словах…