Так і так, як у завеце:
„Я — ваш бог, а вы — авечкі!“
Мо‘ паверылі б скажэце —
Ой вы, людзі-чалавечкі!
Кожны з вас-бы не паверыў
І сказаў-бы: „Вось шалёны,
Недзе кіем землю мерыў,
А сюды прынёс законы!
Гэта, браце, ня ў пустыні —
Нажыліся пад вуздечкай!
Дзе пасьлі з табой мы сьвіньні,
Што ты лаешся авечкай?
Ўзяў яшчэ сабе і пару —
Валацуга адурэлы…
Здаўся нам ты на пачвару —
Выбірайся, покі цэлы!
А ня то — дубовай шлягай
Ўсю патыліцу расквашу —
Будзе менш адным брадзягай,
Што убіўся ў хату нашу!
Ці-ж няпраўда? Не сказалі-б?
Ой, баюся: — без размовы
Вы-б яму адразу далі,
Каб мы так былі здаровы!
Не сказалі б вы і самі:
„Літасьцівы, добры, шчэдры!“
І ніколі між багамі
Не паставілі-б ў катэдры…
Гэтак сама-б сеў за краты,
Бяз рукаў далі-б кашулю
Старонка:Бог удвох (1930).pdf/27
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная