Перайсці да зместу

Старонка:Бог удвох (1930).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цемната… Сьмярдзіць параша…
Вартаўнічы ходзіць воўкам…
Лазяць вошы — воля ваша!
Ўровень божым тым кароўкам!
Вось брыда… Карпай макотрам —
Праз гадзіну зноў па вушы…
Вось якія богу з Пётрам
Паднясьлі паны ігрушы!
Гэта быў яшчэ пачатак —
Далей будзе і ня гэтак:
Як пакутуеш астатак —
Адрачэшся родных дзетак!
Добра толькі, што у бога
Сын вялікі і, як вока, —
Не загіне… Для старога
Невялікая марока!
Ў Пётры ж мо‘ і былі дзеці,
Але зрэшта — хто іх знае,
Калі сам ён — паглядзеце
Пра дзяцей не ўспамінае…
„Ты ізноў з дарогі зьбіўся?“
Зараз — мы не на марозе…
Значыць так: застанавіўся
Я з багамі у астрозе…
Вось мы тут і пераспалі.
Кепска… цьвёрда… нудна штосьці…
Але неяксьці усталі,
Хоць і згрызла нас да косьці!
Бог і богу не маліўся —
Холад ўзяў яго за плечы…