Гэта старонка не была вычытаная
Пётра думаў — бог таксама…
„Ненамылены падліза!“
Ўсе — ад Эвы і Адама —
„Скуль прышлі, якая віза?“
Стаў пытаць шпіён спачатку…
Лаяў, бэсьціў — твая воля!
Розным вартам лашчыў матку,
Як канюх той у стадоле…
Бог і Пётра згаварылісь
Ў рот набраць вады і досі:
Глуханемымі зрабілісь…
— „Вы недзьведзе альбо лосе?“
Аж капытам тупнуў Янак…
— „Што маўчыце вы, як дровы?“
Так ён біў я цэлы ранак —
Не дабіўся ані слова!
„Марш, до козы, обормоты!“
Пан — дамоў, усчуўшы пыху —
Толькі пальцы цераз боты
Пазіралі сумна крыху…
І хоць ў панавай галоўцы
Ганаровасьць аж дрыжала —
Ўсе-ж карова на вяроўцы
Пану мала пасавала!..
у астрозе
Кепска, браце, у астрозе:
Мала грэе хлеб, як гліна,
Лепш з сякерай на марозг
Ці са збожжам каля млына…