Перайсці да зместу

Старонка:Белы вянок (1929).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Жонка. Усё можна… абы жыць… чалавек, калі топіцца, — не глядзіць. Сьмерць — страх!
Гарасім. А дзе-ж ты падзенеш?
Жонка. Дзе?.. За хатай вір глыбокі — завалаку, што ў магілу. А ну, хутчэй, больш адвагі, вунь яна… Я выношу сьвятло… Чуеш? (Узяла лямпу і вышла).
Гарасім (сеў). Не, не магу… будзь ты проклята!
Жонка (праз вакно). Доля лепшая перад намі, аддамо падаткі, будзем самі жыць і дзіця гадаваць…
Гарасім. Не магу!..
Жонка (уваходзіць з лямпай). Разьвяжы пятлю, што душыць нас, хоць-бы дзеля Аксіньні… жабраваць будзе па сьвеце.
Гарасім (схамянуўся). Жабраваць, маё дзіця… (Заплакаў). Маё дзіцятка, не дапушчу… Згодны. (Узяў сякеру). Няхай будзе спакой у палацах пана, і ў беднай хаце. Выйдзі!
Жонка (з лямпай вышла).
Гарасім (замахнуўся сякерай, але ў гэты час Аксіньня хутка са сну ўсхапілася. Гарасім са страху дзіка ўскрыкнуў, кінуў сякеру, выбег на сярэдзіну сцэны, нэрвова заплакаў).
Аксіньня (ня ведаючы, у чым справа, падышла да бацькі, супакойвае). Ня плачце, татаньку, падаткі мы аддамо, ня плачце!

Уваходзіць жонка з лямпай, а з бакоўкі — разносьніца.

Жонка (са страхам глядзіць то на разносьніцу, то на Аксіньню).

ЗАСЛОНА