Гарасім. Не разумею.
Жонка. На сяле яе ніхто ня бачыў.
Гарасім. Але што трэба зрабіць?
Жонка. Адабраць грошы.
Гарасім. Што ты, баба? Да цябе нячысты прыстаў. Перажагнайся!
Жонка. Не палохайся, дурненькі, не адганяй шчасьця, калі само ў рукі ідзе.
Гарасім. Ну, дык у чым рэч? Адбяры! Сьмеху варта. У бабы адабраць грошы. Ды яна, мае міленькія, такі вархал падыме, што нябожчыкі пачуюць. Спрабуй-жа ты ў мяне што адабраць, то я за сякеру вазьмуся.
Жонка. А вось-жа зямлю адабралі, а за сякеру ня ўзяўся, а яшчэ дзьверы войту адчыні.
Гарасім. А што мне было рабіць?
Жонка. Тое, што было, ня вернеш. Рабі так, як кажу. Адбярэш і маўчаць будзеш.
Гарасім. Як-то маўчаць, калі яна жывы чалавек?
Жонка. Яна будзе спаць.
Гарасім. А як абудзіцца, дзе падзенешся?
Жонка. Тут будзеш.
Гарасім. Рабі сама, я няздольны на злачынства! За свой век блага нікому не зрабіў.
Жонка. Дарма, не марнуй часу на пустую гутарку, а то будзе позна.
Гарасім. І слухаць не хачу!
Жонка. Ты добра памяркуй, якое тваё жыцьцё: калі ты быў сыты? Ніколі! Калі ты меў боты — ніколі! Век на табе зрэб‘е, век на табе лапці. Ты ўспомні, на каго ты працаваў? Што ў цябе ёсьць? Зямля — і тая не твая. А старасьць за дзьвярыма. Што тады будзе? Выганіць пан з хаты і пойдзем, як мышы рудыя, у сьвет.
Гарасім. Ня было да гэтага часу граху, няхай і ня будзе; бедны жабрак, але сумленны.
Жонка. Злыдзень, не адмаўляйся, кожная хвіля дорага; табе здаецца, я жартую, гад смалены; паперу падпісаў і слюнкі распусьціў. Зрабіць, што кажу, а
Старонка:Белы вянок (1929).pdf/18
Выгляд
Гэта старонка была вычытаная