Разносьніца. Ведае цыган адкуль ён ідзе? 3-за сьвету. Жыцьцё наша валацужнае. Кутка ўласнага няма.
Жонка. Але-ж пэўна добра зарабляеце, калі не абрыдла цягаць за сабой гэткі клумак.
Разносьніца. О, яшчэ і як абрыдла! Ды нічога ня зробіш. Хлеб.
Жонка. Купляў хто ў нашым сяле?
Разносьніца. Ды не; толькі з шляху ўзышла. Ваша першая хата паслужыць мне прыпынкам.
Жонка (да мужа). Чаму гэта Аксіньня ня ідзе?
Гарасім. А куды яна пайшла?
Жонка. Ды па грошы да фурмана. Ягады купляў, ды грошы не аддаў.
Гарасім. Як мне ведама, ён ягад у яе ня купляў, і грошай ня вінен.
Жонка. Ну, як? аддаў? (Пауза). Чаго-ж маўчыш? Кажы, грошы прынесла?
Аксіньня. Не аддаў.
Жонка. Чаму не аддаў? (Пауза). А можа ты страціла?
Аксіньня. Мамачка, даруйце, я вам зманіла! Я па грошы не хадзіла, бо ніхто ня вінен: яны згінулі… у скрынцы былі…
Жонка. Ах, так! (За палку). Ты мяне на ашуканства браць?
Гарасім (спаміж іх). Сядзь, шалёная, не палохай дзіця!
Жонка. Як-то сядзь, ды я… (Замахнулася).
Гарасім. Кажу не гарачыся, біць ня будзеш, бо ў гэтым не яе віна, а мая, — я ўзяў грошы!
Жонка. Ты? Ах ты, п‘янюга прагорклы! за яе грошы напіўся?
Гарасім. Так, за яе.
Жонка. Чакай-жа ты мне!
Гарасім. Аксіньня, дачушка, даруй мне, гэта я ўзяў твае грошы; узяў я ня дзеля таго, каб зрабіць табе боль, а каб заліць балючыя раны сэрца. Цяжка