Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі элемэнт у повесьці Ант. Мільлера «Powołanie» (1936).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

веры і языка!“ (161). Спольшчаны Літовец на гэта так рэплікаваў: „Толькі палітыка нашых грабароў палітычных магла выдумаць шалёную концэпцыю стварэньня Вялікага Княства Літоўска-Рускага паміж Расеяй і Польшчай! Гэта справа ясная!.. Хутчэй Эўропа адрэстаўруе Польшчу, як Літву-Русь і да таго пад гэгемоніяй Літвы“. (162).

Усё ў нас, што датычыла Беларусаў, было звычайна зводжана да справы бізантызму, як гэта відаць хацяжбы з гутаркі наступнай: „Польская культура мусіць падвоіць сваю чуйнасьць, каб зваяваць наступаючы на нас бізантызм“.

— „Праўду кажаш — заявіў Альф; ужо даўна ідзець барацьба на нашых землях, асабліва на ўсход ад Вільні… барацьба духавенства каталіцкага і праваслаўнага… За што? За душу гэтага беларускага народу“… (170).

Беларуская справа яшчэ вернецца ў повесьці, калі яе галоўны гэрой Альф знайдзецца ў Полацку, скуль вось гэтак напіша да свайго сэмінарыстага таварыша Альгерда: „Далёка мы адзін ад другога: я ў сэрцы паўночнай беларушчыны, у бацькаўшчыне Рагнеды, а ты на землях бацькаўшчыны Біруты. Аднак-жа чуемся дзяцьмі адной зямлі, каторай гісторыя запісана літарамі — крывавымі і някрывавымі. Што далей будзе пісацца? Няведама. У кожным выпадку будуць гэта нашы дзеі ў дальшым цягу, дзеі нашай адпорнасьці прад навалай бізантызму. Пішу да цябе, праняты думкамі: allora e oggi. Сяджу на руінах Горнага Полацкага Замку. Праступная воля наезьніка не апякуецца гэтымі рэліквіямі, што сьведчаць аб мінуўшай волі нашай“… (200).

Мінула трохі часу. Якраз мінаў год ад здарэньняў, каторыя так страсанулі ўсей Літвой. Надыход кражанскага працэсу выклікаў зацікаўленьне клеру палітычнымі справамі… Дыспуты ў сэмінарыі мелі цяпер характар рачовы, спакойны… Альф студыюе этнолёгію і гісторыю літоўска-польскіх адносінаў і зацікавіўся ён так-жа і лёсам Беларусаў.

„Была гэта першая заранка зацікаўленьня грамадзянства беларускай справай. Рух гэты вялі перадусім мінчукі. Альгерд так-жа зацікавіўся ім. Аб гэтым адбываліся доўгія дыспуты, на каторых абодва прыходзілі да праказаньня, што розная іх псыхіка клоніцца да розных сьветаў, да адменных формаў зьдзейсьненьня іх ідэолёгіяў“… (229—330),

Вышэйапісанае паказвае нам, як агулам выглядалі ў нас прапачаткі беларускай справы, асабліва на грунце каталіцкай духоўнай сэмінарыі ў Вільні. Ведама, гэта толькі ласкуты таго, што перадумалі і перадыскутавалі аб гэтым сэмінарысты, у душы каторых, ня гледзячы на варожае асяродзішча, жыла яшчэ лучнасьць з беларускім народам і з ягонай „простай“ мовай. Дзеелася ўсё гэта на гадоў колькі раней, як у мурох тэй-жа сэмінарыі знайшліся сьведамыя Беларусы ў сучасным разуменьні гэтага слова.