Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі элемэнт у повесьці Ант. Мільлера «Powołanie» (1936).pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
АД. САЛАДУХ

Беларускі элемэнт у повесьці Ант. Мільлера „Powołanie“

Рэгіональная і разам аўтобіографічная повесьць пад вышэйазначаным назовам вышла яшчэ ў 1928 г. Актуальнасьці сваей для Беларусаў ня страціла яна дагэтуль і варта ей пасьвяціць крыху ўвагі.

Затрымлівацца над будовай повесьці ня буду, бо ў гэтым артыкуле ідзець мне толькі аб тое, каб аднатаваць — і магчыма верна — беларускі элемэнт, які аўтар уплёў у яе.

Повесьць адносіцца да 1890 году; аснавана яна на грунце польска-літоўскіх адносінаў каталіцкага клеру ў Літве і Беларусі; акцыя адбываецца: ў Вільні, Бірштанах, Немонюнах, у дарозе да Кучкурышак, у Полацку і ўзноў у Вільні, у Крожах і ўрэшце канчаецца ў Вільні. Расеяй кіруе цар Александар III „Міратворац“, стасуючы да сваіх падданых палітыку яўна „ограничительскую“. Рэакцыя трыумфуе. Беларусь крэпка сьпіць і аб беларускай справе няма й мовы. „Северо-Западным Краем“ кіруюць цьвёрдай рукой віленскія генэрал губэрнатары Каханов і Оржэвскій. Адным з асяродкаў, што ў гэтым часе ўмеў жыць уласным жыцьцём, была каталіцкая духоўная сэмінарыя ў Вільні. Ад яе Мільлер і распачаў у повесьці „Powołanie свой расказ.

Польска-літоўскі спор у сэмінарыі ўжо ўпоўні. Аб Беларусах першы раз паяўляецца ўспамін, калі інспэктар Ключынскі (у повесьці Замчынскі) гэтак напамінае занаата адданага музыцы сэмінарыста Альфрэда Шыльлера: „Касьцёл у Літве патрабуе духоўнікаў-жаўнераў, а не трубадураў. Забываешся, што жывём на быўшых рубяжох Рэчыпаспалітай з беларускім і літоўскім насельніцтвам, духова і палітычна з намі асыміляваным. Нясём яму збаўленьне на вастрыі эвангельскіх радаў! Таруем Рыму дарогу на ўсход“… (бач. 50). Здольны да глыбейшых рэфлексыяў сэмінарыст гэны ў сваім дзеньніку напісаў: „Разумею, што хто пойдзе з місіянарскім крыжам у Расею, той станецца ахвярай. Без ахвяры скрыпкай не разбуджу божых думак у Хама Вялікай і Белай Русі. Калі маемо наварачваць, дык не аднымі мастацкімі сродкамі. Цёмнага Беларуса ці Маскоўца трэба страшыць серкай з пекла, смалой з пупа бэльзэбуба! Лягчэй яго пераканаць абразом Люцыпара з рагамі, як памазком Рафаэля ці Мурыльля“ (51). Раз, пасьля добра адбытай споведзі, Шыльлер падае ў дзеньніку урыўкі пачутай ад спаведніка навукі і свае разважаньні: „Не пара на нацыянальную калатню, што можа разбудзіць інстынкты людзкой бэстыі. Прызнаў я яму слушнасьць, хоць ня таю, што душа мая аднолькава тужа як да гуку мовы беларускай, так і Цыцэрона“. (53). Яшчэ лепш зарысоўваецца духовы абраз