Старонка:Беларускі тэатр.PDF/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Арандар панскае карчмы, Янкель, — гэта ў «Дажынках» двайнік Марцінкевічаўскага арандатара Іцкі. — Шпілеўскі паўтарыў навет выведзены Марцінкевічам эпізод з мелам, на канцы раздвоеным: пры запісываньні на дошцы доўгу за выпітую гарэлку — Наум, пацягнуўшы мелам раз, сам робіць дзьве рыскі...

Чым-жа можна вытлумачыць тую сьмеласьць, з якой Шпілеўскі «запазычыў» гэтак многа ў Марцінкевіча? І на гэта лёгка знайсьці адказ: абодва пісьменьнікі належалі да двух розных па культурным уплывам груп, і пад той час, як Марцінкевіч пісаў «Сялянку» мяшанай мовай польскай і беларускай, празначаючы яе пераважна для краёвае спольшчанае інтэлігэнцыі. — Шпілеўскі пісаў парасейску і пабеларуску, разьлічаючы на расейскае грамадзянства меўшае вельмі мала стычнасьці з краёвымі «палякамі» ( — «палякамі» па мове). Дык і вялікае рызыкі ня было, што «пазыка» можа выкрыцца. Ды яна, відаць, і ня выкрылася пры жыцьці абодвух аўтараў, з каторых адзін, Шпілеўскі, быў бязумоўна пад уплывам свайго земляка, Марцінкевіча".

Другі дайшоўшы да нас драматычны